Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Новости

Мой свет у фарбах

«Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць праект «Мой свет у фарбах».

У 2011 годзе унікальная магчымасць пісаць карціны маслам прадставілася людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы доўгаму супрацоўніцтву з Рэлігійнай місіяй "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нарадзіўся сумесны праект "Мой свет у фарбах". Прадстаўнікі Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі набылі маладым інвалідам палотны, алейныя фарбы, рамкі для карцін.

Мэтай праекта з'яўляецца развіццё творчых здольнасцяў інвалідаў, стварэнне ўмоў для самавыяўлення, фарміраванне навыкаў роспісу алеем, а таксама адлюстраванне маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай арт-тэрапіі.

2016.05.11 Moj svet u farbah 1

2016.05.11 Moj svet u farbah 2

У 2013 годзе да праекту далучыўся «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Асноўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта сталі Зуеў Сяргей (інвалід 2 групы), Чарняўская Кацярына (інвалід 3 групы), Швед Надзея (інвалід 2 групы), а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў - Ждановіч Наталля і Палоннік Галіна.

Сюжэт прадстаўленых працаў не быў акрэслены – праходзіла толькі ўступная гутарка пра адчуванне і настрой. Праца пачыналася з запаўнення фону, затым удзельнікі шукалі асацыяцыі, якія ўзніклі гледзячы на атрыманы фон. Так у выніку нараджалася карціна.

На дадазены момант маладымі інвалідамі створана каля 90 карцін і ім неабходна падзяліцца сваімі працамі з гледачамі, атрымаць водгук, пачуць добрыя словы і проста ўбачыць сваю карціну ў выставачнай зале, каб і далей мець мэту маляваць і развіваць свае здольнасці, каб верыць у сябе і сваю будучыню.

Наведаць выставу "Мой свет у фарбах" можна ў Мінску з 16 мая (адкрыццё ў 11.30) па 15 чэрвеня ў выставачнай зале Дома Кіно (г. Мінск, вул. Талбухіна, 18 пн-ндз з 10:00 да 22:00)

2016.05.11 Moj svet Жданович Наталья - мать воспитывающая ребенка-инвалида

Ждановіч Наталля - маці, якая выхоўвае маладога інваліда

2016.05.11 Moj svet Зуев Сергей - инвалид 2 группы

Зуеў Сяргей - інвалід 2 групы

2016.05.11 Moj svet Зуев Сергей и Косабуцкая Ирина - специалист по соцработе

Зуеў Сяргей і Касабуцкая Ірына - спецыяліст па соцпрацы

2016.05.11 Moj svet Полонник Галина - мать воспитывающая молодого инвалида

 Палонік Галіна - маці, якая выхоўвае маладога інваліда 

Відэа: