Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Далучайцеся да добрых спраў разам з намі!

Новости

Дапамога бліжнім

26 лістапада супрацоўнікі “Карытас” на чале з дырэктарам братам Андрэям Жылевічам наведалі «Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў» і інтэрнат дзённага знаходжання «Востраў надзеі». 

Мэтай наведвання гэтых двух інтэрнатаў было знаёмства з працай падобнага тыпу устаноў, а таксама аказанне гуманітарнай дапамогі.

Першым мы наведалі «Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў», які знаходзіцца ў г. Мінску. Інтэрнат з'яўляецца медыка-сацыяльнай установай, прызначаннай для пастаяннага і часовага пражывання састарэлых і інвалідаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні. Усяго ў доме-інтэрнаце можа знаходзіцца 405 чалавек.

Дырэктар дома-інтэрната правяла невялікую экскурсію, паралельна яна распавяла пра структуру працы дадзенай установы, а таксама пра тое, у чым інтэрнат мае патрэбу.

«Дому-інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў» Карытас аказаў гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення, якое будзе размеркавана паміж падапечнымі інтэрната. Дырэктар дома-інтэрната адзначыла, што Карытас дапамагае не толькі іх установе - прадстаўленая гуманітарная дапамога зніжае нагрузку на бюджэт г. Мінска, гэта значыць, што Карытас дапамагае і дзяржаве.

Далей мы адправіліся ў Інтэрнат дзённага знаходжання «Востраў надзеі».

«Востраў надзеі» - недзяржаўная ўстанова. Інтэрнат функцыянуе за кошт спонсараў і валанцёрскай працы. У інтэрнаце з 7.30 да 17.00 знаходзяцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды - гэта час дае магчымасць іх бацькам хадзіць на працу, таму што пенсіі па інваліднасці на жыццё не хапае. З дзецьмі займаюцца, кормяць, а таксама гуляюць. У інтэрнаце есць сэнсарны пакой, створаны сваімі сіламі, есць трэнажорная зала, у якой вельмі любяць займацца дзеці, есць шмат пакояў для гульняў і адпачынку. Кожны дзень з дзецьмі праводзяцца творчыя заняткі – маладыя інваліды пад кіраўніцтвам работнікаў «Вострава надзеі» вырабляюць працы з бісеру, гліны, паперы і г. д. Таксама ў інтэрнат прыходзяць маладыя валанцёры: яны спяваюць з дзецьмі песні і гуляюць.

Калі мы прыйшлі ў інтэрнат, дзеці адразу пазналі сваіх сяброў – з намі прыйшлі тыя самыя валанцёры, што з імі займаюцца. Дзеці іх памятаюць і вельмі любяць.

Дырэктар інтэрната – добрая і клапатлівая жанчына, якая як ніхто ведае аб праблемах маладых інвалідаў і іх бацькоў – яна сама выгадавала дзіця-інваліда. Нас правялі па ўсіх пакоях інтэрната, пазнаёмілі з дзецьмі і супрацоўнікамі. Усе сцены ў інтэрнаце ўпрыгожаны вырабамі дзяцей. Самыя вялікія сцены размалявалі валанцёры. Дырэктар расказала адну вельмі цікавую гісторыю: не так даўно валанцеры намалявалі на сцяне вялікага анёла. Малюнак знаходзіцца па дарозе ў сталовую. У інтэрнаце ёсць некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ведаюць малітву «Ойча Наш». І вось гэтыя дзеці спыняюцца і моляцца перад малюнкам анёла. А астатнія дзеці разумеюць, што адбываецца нешта важнае, і паводзяць сябе вельмі ціха.

У інтэрнат дзённага знаходжання «Востраў надзеі» мы прывезлі розныя канцылярскія прыналежнасці: альбомы для малявання, алоўкі, ручкі, фламастары, клей, нажніцы, кардон, каляровую паперу і г. д. Усе гэтыя рэчы неабходныя для працы з дзецьмі.

Гэты дзень быў насычаным, цікавым і вельмі плённым. Так, Карытас трохі дапамог двум інтэрнатам. Але так шмат усяго яшчэ трэба зрабіць...

Відэа: