Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра дабрачыннасць ў Касцёле

З 5 па 8 верасня ў рэкалекцыях для святароў, якія праводзіліся на тэрыторыі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў в. Ляскоўцы, прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У размове з дырэктрам «Карытас» бр. Андрэем Жылевічам OFM Cap арцыбіскуп падзяліўся сваімі думкамі пра развіццё дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі праз Касцёл, у тым ліку праз «Карытас».

http://youtu.be/wKqeWvGNHew

Таксама іерарх прыгадаў пра сваю прысутнасць у 1994 годзе на сінодзе біскпаў, адным з удзельнікаў якога была новая святая Маці Тэрэза з Калькуты, кананізацыя якой адбылася 4 верасня 2016 года.

Каля яе заўсёды стаяла чарга тых, хто хацеў зрабіць ёй здымак, паразмаўляць, як узгадаў арцыбіскуп. 

«Такая сціплая, маленькая жанчына, але які яна мела дух. Яна зрабіла рэвалюцыю ў жыцці сучаснага свету!», —заўважыў ён.

Зараз яе супольнасць вядомая ва ўсім свеце, а ў яе ўступаюць людзі з вельмі высокай адукацыяй, бо жадаюць рэалізаваць сваё пакліканне ў служэнні чалавеку, адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш.

 

 

 

Відэа: