Запрашаюцца валанцёры да падрыхтоўкі і ўдзелу ў акцыі, прысвечанай для людзей сталага ўзросту

 
Шаноўныя валанцёры! Запрашаем зрабіць святочным і яшчэ па-летняму цёплым дзень (30 верасня) для людзей, якія ўжо ва ўзросце — «залатой пары восеньскай».
 
 
А 1 кастрычніка якраз Міжнародны дзень сталага ўзросту.
 
Якія ў нас планы?
 
1. Наведаць «Дом для ветэранаў, людзей сталага ўзросту і інвалідаў №1» (Мінск, вул. Ракасоўскага, 50) у пятніцу - 30 верасня, у 18.00.
 
Перад гэтым:
 
2. Падрыхтаваць да гэтага дня сімвалічныя паштоўкі для наведвальнікаў і жыхароў гэтага дому, а таксама падрыхтаваць салодкі пачастунак
(беларускі нацыянальны салодкі пачастунак вітаецца)
 
Рыхтаваць паштоўкі будзем, шаноўныя валанцёры, разам у два этапы:
 
22 верасня і 29 верасня
 
Майстар-клас па паштоўках і іх падрыхтоўка з 17.00 да 19.30 па адрасе: Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 - у дзіцячым цэнтры "Карытас".
 
Запрашаем шчыра далучыцца!
 
Праграма на 30 верасня:
 
17.30 - збіраемся перад будынкам, рыхтуемся;
18.00 - знаёмства з удзельнікамі, уручэнне паштовак;
18.10 - выступ сучасных лютністак, гісторыя лютні ў Беларусі (Анастасіі Клюйко і інш.)
18. 25 - некаторыя валанцёры чытаюць вершы ( ! Валанцёры павінны паведаміць арганізатарам, хто хоча далучыцца);
18.35 - музычная праграма гурта «Laudans»;
19.00 - неафіцыйная частка - размовы пра гарбаце і пачастункам.
 
Для тых, хто хоча далучыцца: падрыхтоўкай паштовак, печыва і непасрэдна ўдзелам 30 верасня (чытанне вершаў, арганізацыя) просім паведаміць па тэлефонах:
 
+375 29 44 568 93 96 (Аксана)
+375 29 360 53 06 (Святлана)

Відэа: