Маладыя лютністкі і гурт «Laudans» дапамаглі ў правядзенні вечарыны для людзей сталага ўзросту

Напярэдні 1 кастрычніка — Міжнароднага дня людзей сталага ўзросту — валанцёры «Карытас» наведалі жыхароў «Дома для ветэранаў, людзей сталага ўзросту і інвалідаў №1» г. Мінска. 
 
«Я прыйшоў на зямлю, каб два словы сказаць: Я люблю», — менавіта з такімі словамі верша беларускага паэта Васіля Жуковіча падышла да валанцёраў «Карытас» жанчына, якая пражывае ў «Доме для ветэранаў, людзей сталага ўзросту і інвалідаў №1» г. Мінска, дзе напярэдадні 1 кастрычніка — Міжнароднага дня людзей сталага ўзросту, была арганізавана музычна-літаратурная вечарына «Жыццё ў пазалоце».
 
 
У арганізацыі вечарыны прынялі ўдзел прафесійныя музыкі і валанцёры, якія гуртуюцца ў добрых справах пры арганізацыі «Карытас».
 
 
Вытанчаныя мелодыі барочнай лютні падрыхтавалі Анастасія Яўзрэзава і Ірына Савіцкая, якія неаднаразова ладзілі канцэрты барочнай музыкі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.
 
 
Праз запрошаны хрысціянскі гурт «Laudans», жыхары гэтага мінскага дома людзей сталага ўзросту і інвалідаў, пазнаёміліся бліжэй з сучаснай беларускай музыкай і паэзіяй.
 
 
 
Пасля вечарыны валанцёры накіраваліся ў кватэры тых, хто не змог па стану здароўя прыйсці на канцэрт, каб праз невялікія знакі ўвагі — паштоўкі, якія рыхтавалі перад мерапрыемствам і цёплае слова, пабыць з гэтымі людзьмі хвіліну-другую, хвіліну «са знакам любові».
 
 
 
 

Відэа: