Калядны кірмаш «Карытас»

У перадкалядныя дні місія «Карытас» арганізавала традыцыйны кірмаш каля Чырвонага касцёла.

 

На продаж пайшлі сувеніры ручной работы, якія былі вырабленыя валанцёрамі і партнёрамі «Карытас». Усе жадаючыя маглі набыць батлейкі, ёлачкі, паштоўкі, свечкі, календары. 

У суме валанцёрам "Карытас" падчас кірмашу ўдалося сабраць больш за 1000 руб. Усе атрыманыя грошы пойдуць на утрыманне Цэнтра св. Лукі, у якім пражываюць бацькі з дзецьмі, хворымі на анкалогію.

Дабрачынная місія “Карытас” выказвае удзячнасць усім, хто далучыўся да ахвяраванняў на кірмашы, а таксама пералічыў грошы на дабрачынны разлік праз АРIП.

Відэа: