"Карытас" у Цэнтры паліятыўнай дапамогі дзецям

 

31 студзеня мы наведалі Цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям, які знаходзіцца на базе Дома дзіцяці ў Магілёве. На сустрэчы з кіраўніком і работнікамі ўстановы распрацоўваўся і абмяркоўваўся план праекта пад назвай "Сацыяльная перадышка".

 


Мэта праекта падтрымаць бацькоў, якія знаходзяцца з хворымі дзецьмі 24 гадзіны ў суткі, і не могуць іх пакінуць з кім-то іншым. У дзяцей, якія маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе, у любы момант могуць пачацца балючыя прыступы, многія не могуць ні дыхаць без спецыяльнага апарата, ні харчавацца без зонда. Бацькам вельмі цяжка, і жыць у такім рытме даволі складана. На дапамогу будуць прыходзіць лекары, якія будуць некаторы час назіраць за дзіцем у сябе ў Цэнтры паліятыўнай дапамогі, а ў бацькоў будзе магчымасць заняцца іншымі важнымі справамі: схадзіць у краму, надаць увагу іншым сваім дзецям, прыбраць у кватэры. А яшчэ набрацца сіл, адпачыць, таму як даглядаць за дзіцём-інвалідам ўвесь дзень вельмі цяжка.

Плануецца зрабіць месца, куды на неабходны час можна будзе прывозіць дзіцяці ў стацыянар, дзе яму будзе аказвацца комплексная дапамога і дагляд кваліфікаваных супрацоўнікаў Цэнтра. Для рэабілітацыі дзяцей лекары і педагогі паспяхова ўжываюць сучаснае лячэбнае абсталяванне і эфектыўныя методыкі. Пры неабходнасці спецыялісты аказваюць псіхалагічную дапамогу і на хаце.

 

 

 

 

Відэа: