"Карытас"(Мінск) з кампаніяй Ф-АВТО прадстаўляе сумесны дабрачынны праект

Сябры! "Карытас" (Minsk) сумесна з кампаніяй Ф-АВТО рады прадставіць Вам наш сумесны дабрачынны праект па сацыяльна-бытавой адаптацыі дзяцей у Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнат.

Калі гаварыць на максімальна зразумелай мове, гэта праект па стварэнні спецыяльна абсталяванага кабінета, дзе дзеці будуць вучыцца рабіць звыклыя для нас рэчы: заварваць сабе гарбату, мераць тэмпературу, разлічвацца ў краме, гладзіць сабе рэчы, тэлефанаваць па экстраных тэлефонах у выпадку неабходнасці. Мэта - прыстасаваць іх да самастойнага жыцця БЕЗ дарослых, каб выходзячы з інтэрната яны адчувалі сябе камфортна.

У рамках праекта будзе ажыццяўляцца касметычны рамонт самога памяшкання, закуплена ўсё неабходнае гульнявое абсталяванне і яго рэальныя аналагі (напрыклад, цацачныя прасавальная дошка + прас і сапраўдныя прасавальная дошка + прас, дзіцячы набор посуду і сапраўдны набор посуду і г.д.), а таксама прапісаны сам працэс навучання дзяцей. 25 сакавіка адбудзецца першы адкрыты ўрок.

Калі ты хочаш далучыцца да праекту і дапамагчы ў яго рэалізацыі - проста звяжыся з намі, патэлефанаваўшы па нумары +375 29 101 43 02 (Вольга, куратар праекта).
+37529 164 42 57 (Зміцер)

ЯК можна дапамагчы:

- Дапамагчы зрабіць касметычны рамонт кабінета;
- Купіць неабходныя рэчы з спісу ніжэй;
- Прыцягнуць да праекту іншых людзей, якія гатовыя дапамагчы.

Больш падрабязна тут http://www.talaka.by/projects/1819/overview

Відэа: