21 лютага — дзень роднай мовы!

На працягу апошніх сямнаццаці гадоў стала традыцыяй 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі. Не існуе ніводнага народа без мовы, а мовы без яе носьбіта. Гэтае свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць. 
На жаль, зараз адбываецца так, што насельніцтва больш размаўляе на рускай мове, чым на роднай беларускай
Каб захаваць сваю родную мову, яе патрэбна вывучаць. А ці ведаеце вы беларускую мову? 

Відэа: