На тэрыторыі дзіцячага цэнтра «Карытас» прайшла Масленіца

У нядзелю, 26 лютага, на тэрыторыі дзіцячага цэнтра «Карытас» у Ляскоўцы прайшла доўгачаканая Масленіца. Свята сустрэчы вясны ў гэтым годзе адбылося як ніколі насычаным на падзеі і прыемныя сюрпрызы. Распачалося свята Святой Імшой, якую ўзначаліў кс.біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасля малітвы ўсе дружна адправіліся на вуліцу, дзе гасцей чакала вясёлая праграма ад фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і мастацтваў «Этнасуполка».

Таксама, былі арганізаваны конкурсы, песні і танцы, карагоды вакол вогнішча, а таксама спартыўныя спаборніцтвы. Так што дарослым і дзецям было дзе разгуляцца. Ніхто не сядзеў без справы!

Надвор'е ў гэты дзень было далёка не вясновым, але на тэрыторыі цэнтра сабралася шмат мінчукоў, якія прыйшлі на свята з роднымі і блізкімі. У паветры пахла вясной, а таксама блінамі, грэчневай кашай з мясам, пышнымі завітушкамі, гарбатай, якія з вялікім апетытам ўпляталі ўсе прысутныя пасля завяршэння культурна-забаўляльнага мерапрыемства.

Адным словам, усё павесяліліся ад душы. Свята атрымалася! Дзякуй усім!

Відэа: