Для супрацоўнікаў і валанцёраў «Карытас» адбыліся велікапосныя рэкалекцыі

З 13 па 15 сакавіка у Цэнтры РМ «ДКТ Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі в. Ляскоўка Мінскага раёна адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас» у Беларусі.
Па добрай традыцыі такія рэкалекцыі праводзяцца кожны год. У гэты раз іх праводзіў айцец дыякан Эдгар Вулпе, прэзідэнт дабрачыннага фонду "Карытас Малдова".

На працягу трох дзён удзельнікі збіраліся, каб разам маліцца і рыхтаваць свае сэрцы да свята Вялікадня. Атмасфера была цудоўная. Кожны ўдзельнік на рэкалекцыях мог задаць цікавыя для сябе пытанні, хтосьці падыходзіў пасля і гутарыў індывідуальна.


Пасля канферэнцый усе збіраліся разам, каб папіць гарбаты, абмеркаваць атрыманую інфармацыю, дзяліліся ўражаннямі, а таксама і вопытам вядзення праектаў у дыяцэзіяльных «Карытас», дзейнасцю, якая вядзецца, і формамі дапамогі, якая ўдзяляецца людзям, што знаходзяцца ў патрэбе, і проста прыемна бавілі час. Удзельнікі не былі абыякавыя ў пытаннях прынцыпаў веры ў жыцці, яны былі гатовы да дыскусіі ў рамках тэмы, што вельмі прыемна.
Нашы рэкалекцыі скончыліся святой Імшой, якую на трэці дзень ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Рэкалекцыі скончыліся, але з упэўненасццю можна сказаць, што гэты кароткі адрэзак часу па-сапраўднаму змяніў жыццё некаторых супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"

Відэа: