18 сакавіка "Карытас" (Мінск) з'ездзілі ў Гарадзейскую школу-інтэрнат

18 сакавіка ў рамках праекта "Свет вакол нас" каманда "Caritas" (Мінск) сумесна з кампаніяй Ф-Аўта і дабрачынным рухам "Дзеля іх усмешак" з'ездзілі ў Гарадзейскую дапаможную школу-інтэрнат.Доўгачаканая сустрэча выдалася яркай і насычанай на падзеі!У гэты раз дзяцей чакала вясёлая культурна-забаўляльная праграма ад бальнічных клоўнаў Funny Nose і аніматара Наталлі Ісакавай, таксама пазітыўны тон паездцы задавалі 36 валанцёраў, якія прыехалі да дзяцей з г. Мінска. Пасля канцэрту ўсе разам пайшлі ў спартзалу, дзе дзяцей і дарослых чакала спартландыя, якую правяла наша Оля Паліціла.


Добра прытаміўшыся пасля эстафет, мы вярнуліся ў фае школы, дзе вучняў школы чакаў салодкі стол, "дзіцячы бар" з сокамі і ліманадам, а таксама аквагрым.Дзеці засталіся задаволеныя, ды і дарослым паездка прынесла шмат станоўчых эмоцый і прыемнай стомы.Вельмі рады, што становіцца больш людзей, якія хочуць разам з намі дарыць дабро людзям!Дзякуй вам!
Таксама хочацца падзякаваць усім, хто прымаў удзел у арганізацыі паездкі, усім тым, хто перадаваў рэчы і салодкае для дзяцей і ўсім тым, хто маральна заўсёды нас падтрымлівае.Свята не атрымалася бы без вас!

 

Відэа: