Адбылася паездка ў Маўчадскую санаторную школу-інтэрнат

Нягледзячы на дрэннае надвор'е, сустрэча з выхаванцамі прайшла вельмі добра

22 красавіка адбылася наша паездка ў Маўчадскую санаторную школу-інтэрнат. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, сустрэча з выхаванцамі прайшла вельмі добра. 

На працягу некалькіх гадзін удзельнікі паездкі весяліліся з дзецьмі, якія для нас падрыхтавалі крутое цыркавое прадстаўленне, а мы у сваю чаргу аддзячылі дзяцей яркай культурна-забаўляльнай праграмай ад шпітальных клоўнаў Funny Nose і салодкім сталом. Дзякуй усім, хто дапамог нам зрабіць дзяцей трохі больш шчаслівымі у гэты дзень. Да новых сустрэч!

Больш фота: https://vk.com/album-25059577_243537965

Відэа: