Праект-выстава "Мой свет у фарбах" едзе у Германію

У нас добрыя навіны! Даўно мы не пісалі пра праект-выставу "Мой свет у фарбах", які існуе з 2011 года. Калі хтосьці не ведае, гаворка ідзе пра карціны, якія малююць маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця і абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў Нясвіжскага і Крупскага раённых тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Мэтай праекта з’яўляецца візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне шырокага водгука творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адлюстраванне людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай арт-тэрапіі, а таксама падтрыманне талентаў такіх людзей.
Дык вось, з радасцю паведамляем, што ў наступным годзе выстава "Мой свет у фарбах" адправіцца ў Штутгарт, дзякуючы нашым партнёрам з Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі.
На фота ніжэй дырэктар "Карытас (Мінск)" бр. Андрэй, рэферэнт-перакладчык "Карытас (Мінск)" Таццяна Жук, нашы сябры з Мальтыйскай службы дапамогі Норберт Шэффлер і Марына Боднар, а таксама мастакі карцін Нясвіжскага і Крупскага сацыяльных цэнтраў.

 

Відэа: