У дзіцячым цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы прайшло вялікае свята "Вясёлка цудаў"

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у дзіцячым цэнтры «Карытас (Мінск)» прайшло вялікае свята "Вясёлка цудаў", у якім прынялі ўдзел каля 100 дзяцей. Для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана насычаная праграма: дзіцячыя калектывы Палаца дзяцей і моладзі "Золак", шпітальныя клоўны «Funny Nose», фокуснік-менталист Віталь Паўлаградскі, суполка з мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля «Адкрытае сэрца» з забаўляльнай праграмай па матывах казкі «Бураціна». Таксама, дзяцей чакалі конкурсы, развіваючыя гульні, майстар-клас па кераміцы ад каманды «Клуба майстроў», роставыя лялькі ад Алены Цэгалка, жывы куток, дзе дзеці маглі пазнаёміцца ​​і пагладзіць дрэсіраваных сабачак. Папулярнасцю карысталіся аквагрым ад Вольгі Кавалёнак, батут, салодкая вата і пачастункі ад нашай Лідзіі Фёдараўны, якія разляталіся на ўра!


Нягледзячы на пераменлівае надвор'е, свята атрымалася, і мы б хацелі падзякаваць усім, хто прыйшоў на свята, дапамагаў у арганізацыі, артыстам, фатографам, клоўнам, аніматарам, аквагрымерам, дарагім нашым валанцёрам, творчым калектывам за цудоўныя выступленні. Ну а мы не спыняемся і ў хуткім часе падзелімся з вамі будучымі планамі.

 

Відэа: