Валанцёры "Карытас" наведалі Друйскі дзіцячы дом

3 чэрвеня адбылася наша чарговая паездка ў дзіцячую ўстанову сумесна з камандай "Дзеля іх усмешак". На гэты раз мы адправіліся ў Друйскі дзіцячы дом. Час з дзецьмі мы праводзілі на вуліцы: гулялі ў футбол, валейбол, ігралі на музычных інструментах, размалёўвалі адзін аднаго аквагрымам і трохі танцавалі. Увогуле, балдзелі, як маглі. Пасля вулічнай сустрэчы ўсе разам адправіліся ў сталовую, дзе для дзяцей быў падрыхтаваны салодкі стол.


Хачам падзякаваць усім тым, хто знайшоў час на дзяцей, збіраў гуманітарную дапамогу і ездзіў з намі (шлях быў няблізкі), клоўнам Funny Nose нашым дарагім Галіне і Крысціне (кексы смачныя, дзеці ацанілі ўжо другі раз), а таксама ААА "Інвентэйн" (Оля Сас, прывітанне!), за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы салодкага стала, закупцы посуду і сродкаў для кабінета СБА ў дзіцячы дом.

Відэа: