Дзеці з Дзіцячага цэнтра ў Ляскоўцы наведалі Мінскі гарадскі дэльфінарый

Свята атрымалася!

Нашы дзеці з Дзіцячага цэнтра наведалі Мінскі гарадскі дэльфінарый "Нэма". Галоўныя героі марскога тэатра Х'юга, Геркулес і Віта пачалі свой выступ вельмі эфектна: скачкамі пад самы купал дэльфінарыя, адначасова адорваючы гледачоў пырскамі на шчасце.У сваёй праграме дэльфіны гулялі з мячамі, малявалі, спявалі, спаборнічалі і нават танцавалі танга. У цэлым, прадстаўленне доўжылася гадзіну, але нават гэтага часу цалкам хапіла, каб дзіцячыя тварыкі заззялі шчаслівымі ўсмешкамі. Свята атрымалася!

Відэа: