Чарговая паездка ў Друйскі дзіцячы дом адбылася 9 верасня

9 верасня адбылася наша чарговая паездка ў Друйскі дзіцячы дом. За апошнія паўгода, на мой погляд, самая душэўная паездка. 5 гадзін камунікацыі з дзецьмі, шмат танцаў, спартыўных гульняў, мора весялосці і радасці. Пасля такіх паездак ёсць пачуццё, як прыемная стомленасць. Думаю ў гэты раз яно прысутнічала ў кожнага ўдзельніка паездкі. Пастараемся прыехаць у Друю зімой. Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у свяце для дзяцей і ўсім, хто ездзіў, хто дапамагаў і перадаваў дапамогу для ўстановы, выхавальнікам і работнікам за цёплы прыём і дапамогу ў арганізацыі. Ну а мы не спыняемся - наперадзе добрыя навіны і шмат цікавага!
P.S.: вялікі дзякуй Мікіту Бялько, а таксама дзецям Друйскага дзіцячага дома за фотасправаздачу

 

Відэа: