Каманда "Карытас (Мінск)" едзе ў Маўчадскую школу-інтэрнат

23 верасня (субота) каманда "Карытас (Мінск)" едзе ў Маўчадскую школу-інтэрнат. Ва ўстанове знаходзіцца на выхаванні 125 дзетак ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў.
Мы запрашаем вас прыняць удзел разам з намі і, калі ў вас ёсць жаданне - тэлефануйце арганізатару: +37529 568 93 96

Вы можаце дапамагчы:
1) Канцылярскія тавары (Дзённікі (!), Ручкі, алоўкі, альбомы для малявання, фламастэры, каляровая папера);
2) Сродкі гігіены;
3) Мыйныя сродкі;
4) Адзенне і абутак;
5) Цацкі.

Выязджаем у 09 30. Месца збору: Паркоўка ў Макдональдса каля ст. м. "Пятроўшчына".
Да сустрэчы!

Відэа: