2 кастрычніка адбудзецца адкрыццё праекта па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога прабывання

Ужо 2 кастрычніка адбудзецца адкрыццё праекта па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога прабывання.
Што гэта будзе за праект? Супрацоўнікі "Карытас (Мінск)" на пастаяннай аснове з панядзелка па пятніцу разам з валанцёрамі будуць раздаваць у установе гарачую ежу і піццё людзям без пэўнага месца жыхарства. Акрамя таго, будзе аказвацца дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка.
Мы вельмі рады, што ў нас з'явілася магчымасць яшчэ больш несці дабро людзям! Безумоўна, мы спадзяемся на Вашу дапамогу і падтрымку! Запрашаем Вас прыняць удзел у адкрыцці кухні разам з намі 2 кастрычніка па адрасе Ваўпшасава, 42 у 19 00. У мерапрыемстве прыме ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Відэа: