Свята ў Маўчадскай школе-інтэрнаце з валанцёрамі "Карытас (Мінск)"

23 верасня адбылася наша паездка ў Маўчадскую школу-інтэрнат. Нягледзячы на ​​праблемы з адной з машын, якая па выніку вярнулася ў Мінск, сустрэча ў дзецьмі прайшла вельмі добра. Нашых сяброў чакаў салодкі стол і аквагрым. Таксама акрамя нас да дзяцей прыехалі італьянскія сябры з фонду "Дапаможам ім жыць", якія прывезлі з сабой клоўнаў з Італіі. Ўсмешкі і смех не пакідалі з твараў дзяцей і дарослых на працягу ўсяго мерапрыемства, без увагі не застаўся ні адно дзіця, выступ клоўнаў спадабаўся ўсім! Мы ж кажам дзякуй усім, хто перадаваў гуманітарную дапамогу, удзельнічаў у падрыхтоўцы салодкага стала, хто ездзіў наведаць дзяцей, і тым, хто, на жаль, не даехаў. Надоўга не развітваемся - наперадзе кастрычнік, і па мерапрыемствах ён будзе спякотны!

 

Відэа: