Валанцёры "Карытас" г. Магілёва працягвае сваю дабрачынную дзейнасць у Доме малюткі

Наша каманда валанцёраў "Карытас" г. Магілёва працягвае сваю дабрачынную дзейнасць на тэрыторыі горада, у прыватнасці Дома малюткі, а таксама дапамогі паліятыўным сем'ям на даму. Дабравольцы звярнуліся да карэкцыйнага метада, як музычная тэрапія.

У працы з дзецьмі музыкатэрапія выкарыстоўваецца з мэтай карэкцыі эмацыйных адхіленняў, страхаў, рухальных і маўленчых расстройстваў, псіхасаматычных захворванняў, адхіленняў у паводзінах. Музыкатэрапія дазваляе пераадолець псіхалагічную абарону дзіцяці - супакоіць ці, наадварот, актывізаваць, наладзіць, зацікавіць; дапамагае ўсталяваць кантакт паміж псіхолагам і дзіцём; дапамагае развіць камунікатыўныя і творчыя магчымасці дзіцяці. Кантакт з дапамогай музыкі бяспечны, здымае страхі і напружанасць.


Па ўсіх пытаннях атрымання-аказання дапамогі, перадачы гуманітарнай дапамогі, удзеле ў дабрачынных акцыях у г. Магілёве можна пісаць ці звяртацца па тэлефоне: Яна +37525 981 90 62

Відэа: