"Карытас" едзе ў Гарадзейскую школу-інтэрнат

Сябры, да завяршэння нашага сумеснага праекта "Свет вакол нас" з кампаніяй Ф-Аўта ў Гарадзейскай школе-інтэрнаце засталося зусім няшмат, але мы вырашылі не чакаць адкрыцця праекта і 21 КАСТРЫЧНІКА (субота) едзем туды наведаць нашых дзяцей. Заадно пакажам вам, што ўжо зроблена па праекце "Свет вакол нас"! Едзем c нашымі сябрамі кампаніяй Ф-Аўта.
Ва ўстанове пражывае 130 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў.
Калі ў кагосьці ўзнікла жаданне паехаць - падпісваемся пад постам ніжэй.
Плануецца салодкі стол для дзяцей, таму купляем што - небудзь смачнае
Час збору ў 09 00, месца - паркоўка ў Макдональдса, што на станцыі метро "Пятроўшчына".
Мы маем патрэбу таксама ў людзях з аўто.

Відэа: