«Альтанка для чытанкі» наведалі дзяцей у Ляскоўцы

На днях наш Дзіцячы цэнтр у Ляскоўцы наведалі артысты з сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Альтанка для чытанкі». Гэта праект, які створаны дзеля папулярызацыі беларускай мовы ў дзіцячым асяродку і эмацыйна-псіхалагічнай падтрымкі дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Малышам пашчасціла ўбачыць і прыняць удзел у выдатнай праграме, якую для іх падрыхтавала "Альтанка". Усе былі ў захапленні! У Ляскоўцы яны упершыню і мы спадзяемся, што ўбачым іх у нас не адзін раз. Дзякуй вам вялікі за эмоцыі і ўсмешкі на тварах нашых дзяцей!

 

Відэа: