У Мінск з дабрачыннай місіяй прыбыла дэлегацыя з Італіі

У Мінск з дабрачыннай місіяй прыбыла дэлегацыя з Італіі. У першую чаргу вікарый каталіцкай архідыяцэзіі горада Кальяры і памочнік прэзідэнта аўтаномнага рэгіёну Сардзінія па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва адправіліся ў Дзіцячы цэнтр "Карытас". Менавіта сюды будуць пералічаныя заробленыя беларускім танцавальным ансамблем "Равеснік" сродкі ад канцэрта ў Кальяры. ️Атрыманыя грошы ад продажу квіткоў пайдуць на падтрымку сем'яў, якія пражываюць у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры ў Ляскоўцы, і на бытавое ўтрыманне пансіёну.

Відэа: