Са святам, дарагія мамы!

Сёння дзень маці! Яны тыя ж чараўніцы, якія сваімі рукамі робяць цуд. Быць маці - гэта так важна ў жыцці, у гэтым адным слове заключаецца ўсё - любоў і пяшчота, цярпенне і праца, клопаты і ласка, хваляванне і адказнасць, шчасце і бязмерная радасць!
Учора ў Дзіцячым цэнтры мінскага "Карытас" прайшло свята для мам і іх дзяцей. Для ўсіх жадаючых дзейнічала фотазона, дзе кожнае дзіця і дарослы мог прымерыць на сябе ўпадабаныя вобразы прынцэсы і піратаў. Дзеці рыхтавалі для мам паштоўкі сваімі рукамі разам з валанцёрамі, у той час як бацькі глядзелі выступленне выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач».
Пасля завяршэння канцэрта, усіх гасцей чакалі салодкі стол і падарункі. Мы ад усяго сэрца віншуем Вас з гэтым выдатным святам! Жадаем Вам дзён, напоўненых дабром, любоўю, павагай і падтрымкай. Да новых сустрэч!

 

Відэа: