11 лістапада мінскі "Карытас" едзе ў дзве дзіцячыя ўстановы адначасова!

11 лістапада мінскі "Карытас" едзе ў Бягомльскую і Бялыніцкую дапаможныя школы-інтэрнаты адначасова!
Адбывацца гэта будзе вельмі проста! Адна каманда валанцёраў, хто хоча, едзе ў Бялынічы да дзяцей, ну а другая каманда едзе да выхаванцаў у Бягомль.
Такая практыка ў нас упершыню. Спадзяемся, што ўсё атрымаецца!
Бягомльская школа-інтэрнат: да нашага прыезду будзе 100 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 18 лет.
Бялыніцкая школа-інтэрнат: да нашага прыезду будзе 95 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 лет.
Вы можаце дапамагчы дзецям:
1) Канцылярскія тавары (ручкі, алоўкі, фарбы, сшыткі, каляровая папера, дзённікі і г.д.);
2) Сродкі гігіены (паста, мыла, шчоткі, шампуні);
3) Спартыўныя прыналежнасці;
4) Настольныя гульні;
5) Адзенне і абутак (у добрым стане).

Сустракаемся ў 08 45 на паркоўцы каля корпуса БНТУ (ст. м. "Барысаўскі тракт").

Перадаць сродкі можна напісаўшы - патэлефанаваўшы па кантактах ніжэй:
Дзмітрый +375445689396 (vel).

Відэа: