18 лістапада мінскі "Карытас прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі ў Маладзечна

18 лістапада мы прымаем удзел у выдатнай акцыі ў г. Маладзечна, у рамках якой адбудзецца сустрэча з Надзеяй Кандрусевіч, перакладчыкам кнігі «Суперкніга пра Біла з Болаю». Мінскі "Карытас" выступае як спонсар дадзенага мерапрыемства.

У гэтай кнізе апавядаецца пра сям’ю, у якой нарадзілася і расце дзіця з асаблівасцямі развіцця. Як спраўляюцца са страшнай навіной мама і тата, старэйшы брацік Бол, як жывецца маленькай незвычайнай Біле.
Ініцыятыва выдання кнігі належыць Надзее Кандрусевіч, перакладчыцы са шведскай мовы.
«У нас вельмі мала кажуць пра асаблівых дзяцей, — адзначае яна. — Апошнім часам усё больш і больш пачынае ўздымацца гэтае пытанне, але ў асноўным сярод дарослых. Бацькі ў Мінску пачынаюць аб’ядноўвацца ў нейкія групы, арганізацыі, але як бы «па інтарэсах». То бок асацыяцыі бацькоў дзяцей з аўтызмам, з іншымі хваробамі. Але гэта дарослыя. Дзеці вельмі часта нічога не ведаюць — нярэдка бацькі не лічаць патрэбным размаўляць з імі на складаныя тэмы. Часам, калі я бачу, як ставяцца іншыя дзеці да маёй дачкі, мне хочацца падысці да іх, пачаць размову пра тое, што людзі бываюць розныя, і Марына — яна асаблівая»
Мерапрыемства адбудзецца ў г. Маладзечна ў арт-прасторы "НАТАЛЬ".

Час правядзення акцыі паведамім трохі пазней

 

Відэа: