Мінскі "Карытас" наведаў дзве школы-інтэрнаты адначасова

У нас адбылася вельмі важная падзея! Мы планавалі правесці дзве паездкі ў дзве дзіцячыя ўстановы адначасова. На гэты раз мы выбралі Бялыніцкую і Бягомльскую школы-интэрнаты. Паездкі атрымаліся вельмі добрыя па настроі і насычаныя па праграме. Дзеці задаволеныя, а гэта галоўнае ў нашай справе.

Хачу дадаць, што мы працягнем такую ​​практыку наведвання некалькіх школ-інтэрнатаў у адзін дзень. Дзякуй ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі гэтых двух паездак і зборы гуманітарнай дапамогі для ўстаноў, усім тым , хто ,нягледзячы на ​​кепскае надвор'е, не паленаваўся і падарыў дзецям часцінку дабрыні і цяпла, асобнае дзякуй камандзе кафэ "Гараж "за выдатную праграму і Оле Паліціла за дапамогу ў арганізацыі свята ў Бягомлі, работнікам супермаркета "Еўраопт" за падарункі дзецям, Майі за фатаграфіі, Funny Nose за яркае выступленне ў Бялынічах.

 

 Таксама, мы запрашаем цябе далучацца да нашых паездак! Да сустрэчы!

Відэа: