Cкончыўся семінар «Арганізацыя службаў самадапамогі для ўмацавання парафіяльных Карытас у Беларусі»

Cкончыўся семінар «Арганізацыя службаў самадапамогі для ўмацавання парафіяльных Карытас у Беларусі». Мэта гэтага праекта - навучанне асновам валанцёрства, а таксама набыццё практычных навыкаў у працы з рознымі мэтавымі групамі на вопыце Мальтыйскай службы дапамогі (Германія).Семінар прайшоў ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Карытас, і вялікі акцэнт на занятках рабіўся на практычную частку: валанцёры і работнікі сацыяльных службаў вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу і даглядаць за ляжачымі хворымі.


Слухачы атрымалі неабходныя веды па тэмах:
- валанцёры і Заканадаўства РБ: рэаліі і магчымасці; параўнанне з Германіяй (юрыст Надзея Глыбоўскі, г-н Міхаэль Дэймен);
- аказанне першай дапамогі (трэнер - сп. Гунда Гайслер);
- догляд за ляжачымі хворымі з дапамогай сваякоў і суседзяў (сп. Фоссман);
- праца з псіхолагам: копінг стратэгіі ў працы валанцёра (псіхолаг Дар'я Яскевіч).


Дзякуем усім удзельнікам семінара і нашым трэнерам з Беларусі і Германіі. Працяг навучання па "Мабільным службам" плануецца на вясну, а пакуль рыхтуемся да семінару па аўтызму і іншых мерапрыемстваў. Сачыце за навінамі! Да сустрэчы!

Відэа: