Адбылося сумеснае мерапрыемства "Карытас (Мінск)" з Арт-прасторай “Наталь”

У цёплай дамашняй атмасферы панавала дабрыня, жарты і любоў

Дарагія нашы, нам вельмі хочацца падзяліцца уражаннямі ад сумеснага мерапрыемства Карытас Мінск з Арт-прасторай “Наталь”, якое адбылося сення ў суботу 18 лістапада ў г. Маладзечна. Гэта была супольная дабрачынная акцыя “Я хачу расказаць…”, прысвечаная вельмі цікавай дзіцячай кніжцы шведскай пісьменніцы Гунілы Бергстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”. Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.


Адзначым, што на сустрэчы прысутнічалі дзеці з інваліднасцю з бацькамі, каля 30 сем'яў, для якіх і было гэта мерапрыемства і прэзентацыя кнігі.
Выдатныя артысткі творчай майстэрні “Лямцавая Батлейка” Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова паказалі спектакль па кнізе і , можна сказаць, перанеслі нас і дзяцей у іншы мір.

Відэа: