У Дзіцячым цэнтры "Карытас" адзначалі Дзень святога Мікалая

Нядаўна ў Дзіцячым цэнтры "Карытас" адзначалі Дзень святога Мікалая. Зімовым вечарам дзеці з бацькамі сабраліся ў гульнявым пакоі, каб убачыць казачнае прадстаўленне, падрыхтаванае валанцёрамі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха).
Таксама дзяцей і бацькоў чакаў выдатны майстар-клас па роспісу навагодніх пернікаў ад нашай Ані Якімовіч. Яшчэ малышам быў паказаны невялікі навагодні фільм, а таксама ўручаны навагоднія падарункі ад святога Мікалая. Задаволеныя засталіся ўсё! Надоўга мы не развітваемся - усе цуды яшчэ наперадзе!

Відэа: