9 снежня адбылася сумесная паездка з кампаніяй Ф-Аўта ў Гарадзейскую школу-інтэрнат

9 снежня адбылася сумесная паездка з кампаніяй Ф-Аўта ў Гарадзейскую школу-інтэрнат. Сустрэча прайшла ў навагодняй і святочнай атмасферы: наша выдатная аніматар Наташа Ісакава падрыхтавала для дзяцей рухомую забаўляльную праграму з шарыкамі і конкурсамі.


Даша Копаць правяла майстар-клас па танцах, а Алёна правяла майстар-клас з дзяўчынкамі па візажу. Таксама дзяцей чакаў аквагрым ад нашых валанцёраў і супрацоўнікаў Ф-Аўта. Не абышлося, вядома ж, без Дзеда Мароза і Снягуркі (Мар'ян і Оля, дзякуй вам вялікі!), з якімі дзеці вадзілі карагоды і чыталі вершы. Усе атрымалі салодкія падарункі ад нашых чараўнікоў! Свята атрымалася выдатным! Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі паездкі.

Відэа: