Адбылася паездка ў Каменскую школу-інтэрнат

У дадзенную ўстанову гэта была наша першая паездка

16 снежня мы ездзілі ў Каменскую школу-інтэрнат. У дадзенную ўстанову гэта была наша першая паездка і апошняя ў гэтым годзе.
Мерапрыемства было арганізавана сумесна з нашымі сябрамі-партнёрамі кампаніяй "Бурштат" і нашымі сябрамі з Расіі на чале з Дзмітрыем Маторыным.
Паездка была ў навагоднім стылі: для дзяцей была арганізавана праграма і конкурсы з дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі, аквагрым, маляванне з дзецьмі і салодкі стол ад нашых сяброў.


Мы кажам дзякуй усім, хто дапамагаў у арганізацыі паездкі:перадаваў рэчы і сродкі першай неабходнасці для школы і дзяцей

Відэа: