У г. Магілёве ў крамах "Еўраопт" адбудуцца дабрачынныя акцыі 22 - 23 снежня і 29-30 снежня

Праднавагодняя пара - асаблівы час, калі хочацца тварыць дабро і верыць у цуды.
У г. МАГІЛЁВЕ 22 - 23 снежня і 29 - 30 снежня ў крамах "Еўраопт" па адрасах Лазарэнка, 73б і Цярохіна,9 адбудуцца калядныя дабрачынныя акцыі па зборы прадуктаў харчавання і сродкаў першай неабходнасці ў дапамогу пажылым людзям, шматдзетным сем'ям і дзецям з асаблівасцямі развіцця.
Наведваючы «Еўраопт», кожны з вас зможа набыць што-небудзь для маючых патрэбу і пакласці ў каляскі, каля якіх будуць дзяжурыць валанцёры "Карытас" з 17 00 - 20 00

Відэа: