Прыёмнай сям'і з Багданава перадалі новы бус

У пятніцу 22 снежня, амаль напярэдадні Святаў Божага Нараджэння, дзякуючы падтрымцы Мальтыйскай Службы Дапамогі мы змаглі перадаць для прыёмнай сям'і з Багданава (Валожыніскі раён) новы бус. Без сумніву, дзякуючы сродку транспарту жыццё сясцёр і дзяцей стане крышачку прасцейшым, а добрая справа будзе развівацца.
Дзякуй нашым сябрам з Мальтыйскай Службы Дапамогі з Ольдэнбурга, у прыватнасці спадару Міхаэлю Дэйману за адкрытасць і жаданне дапамагаць.
Аб падтрымцы сям'і з Багданава чытайце тут:

http://caritas-minsk.by/projects/176-padtrymka-pryjomnaj-syam-i-bagdanava-valozhynski-r-n

Відэа: