У Дзіцячым цэнтры "Карытас" адбылося свята сумесна з гатэлем "Марыёт"

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў у Дзіцячым цэнтры "Карытас" у Ляскоўцы радасных момантаў становіцца ўсё больш. 20 снежня для дзяцей і бацькоў адбылося свята сумесна з нашым партнёрам гатэлем "Марыёт". Таксама вясёлы настрой для усіх у гэты вечар стваралі нашы сябры бальнічныя клоўны "Funny Nose". Яны паказалі выдатнае прадстаўленне, якое выклікала ў дзетак шмат пазітыўных эмоцый і радасці. Бацькі з дзецьмі таксама прымалі ўдзел у праграме: ігралі на музычных інструментах, спявалі, танцавалі і спаборнічалі ў падняцці штангі (вядома ж, у выглядзе шарыкаў).


Акрамя выдатнага канцэрту, паказанага клоўнамі, супрацоўнікі гатэля "Марыёт" падрыхтавалі для дзетак навагоднія падарункі і салодкі стол, а таксама сабралі рэчы і сродкі, неабходныя для Дзіцячага цэнтра!
Мы дзякуем нашым сябрам за дапамогу ў арганізацыі свята для дзяцей і жадаем вам у Новым годзе яшчэ больш дабра! Дзякуй за тое, што вы з намі!

Відэа: