Дзяцей у Ляскоўцы наведалі прадстаўнікі БДПУ ім. Максіма Танка

Нашых дзяцей у Дзіцячым цэнтры з казачным прадстаўленнем наведалі прадстаўнікі БДПУ ім. Максіма Танка. Студэнты наведваюць нашых дзетак досыць доўгі час і адказна падыходзяць да візітаў да ніх, вельмі стараюцца! Таксама хочацца дадаць, што дзецям былі падрыхтаваны падарункі ад Пасольства Рэспублікі Польша ў РБ!
Мы хочам падзякаваць кожнаму, хто прымаў удзел у гэтым свяце. Радасць у вачах дзяцей, іх ўсмешкі - лепшае сведчанне таго, што вы змаглі падарыць дзецям крыху дабра і шчасця!

Відэа: