Другі склад гуманітарнай дапамогі ў мінскім "Карытас" пачаў сваю працу

Сябры, наш склад у прыёму - раздачы гуманітарнай дапамогі ў Дзіцячым цэнтры "Карытас" у Ляскоўцы гатовы. Вялікі дзякуй нашым валанцёрам, якія дапамаглі навесці парадак і раскласці ўсе рэчы, перададзеныя нашымі дабрачынцамі, то бок Вамі. У якасці гуманітарнай дапамогі патрабуючыя будуць атрымліваць вопратку, прадметы побыту і сродкі першай неабходнасці.
Калі ў вас ёсць непатрэбныя рэчы ў добрым стане - можаце прывозіць нам у Дзіцячы цэнтр "Карытас"(Мінскі р-н, в.Ляскоўка, вул.Карытас, 1 (аўтобус №115Э, №145С, маршрутныя таксі 1409, 1151 да прыпынку “Тубдыспансэр”).
Па ўсіх пытаннях: (+ 37517) 265 18 78
+ 37544 568 93 96
Дзякуй Вам!

Відэа: