Адбылася паездка ў Маўчадскую школу-інтэрнат

Сябры, завяршыўся наш традыцыйны перапынак па паездках у дзіцячыя сацыяльныя ўстановы. 10 лютага мы адкрылі новы сезон акцый у Маўчадскай школе-інтэрнаце. Хочацца сказаць, што ў гэтым годзе мы будзем рабіць упор больш на адукацыйныя праграмы, прафарыентацыю і сацыялізацыю дзяцей.Так што калі хтосьці жадае нам дапамагчы, альбо паўдзельнічаць разам - будзем рады!


Што тычыцца паездкі ў суботу, то яна прайшла класна: разам рабілі кармушкі для птушак, малявалі, падбіралі і выразалі вопратку папяровым лялькам, быў любімы аквагрым, валейбол, а таксама круты майстар-клас ад Анастасіі Удовінай па зумбе. Нягледзячы на ​​колькасць дзяцей (140) занятыя справай былі ўсе. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у паездцы, перадаваў для дзяцей сродкі першай неабходнасці і дапамагаў у арганізацыі, Маі Чэхавай за фотаздымкі. Наступная паездка плануецца ў Гарадзею ў сакавіку! Далучайцеся!

Відэа: