Дзень "Карытас" адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю

Сябры, у гэтую нядзелю адбудзецца Дзень "Карытас" - традыцыйнае мерапрыемства, дзякуючы якому ўсё больш людзей з розных гарадоў і парафій даведваюцца шмат новага аб дабрачыннай дзейнасці, пра дапамогу, якую аказвае «Карытас» патрабуючым, а таксама аб валанцёрскім руху і дабрачынных акцыях арганізацыі.
У нас з Вамі адна мэта – дапамагчы стварыць годныя ўмовы да жыцця людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам дапамагчы дзецям з анкалагічнымі захворваннямі у нашым Дзіцячым цэнтры "КАРЫТАС" і забяспечыць штодзенным харчаваннем найбольш бедных і патрабуючых людзей у Доме начнога знаходжання на Ваўпшасава,42.
Марк ужо гатовы дапамагчы! А ты?

 

Відэа: