У Гарадзеі адкрыўся першы ў Беларусі пакой па сацыялізацыі «асаблівых» дзяцей

Першы пакой СБА ва ўстанове інтэрнатнага тыпу, разлічаны на дзяцей малодшага ўзросту, пачаў сваю працу і прыняў першых вучняў.
Кабінет падзелены на 4 зоны: кухня, крама, бытавая зона, цырульня. Усе прадметы і мэбля максімальна набліжаны да рэальнасці, але разам з тым не нясуць у сабе абсалютна ніякай пагрозы для дзяцей. Рэалістычнае прайграванне нашага побыту ў гульнявой форме дапаможа дзецям зразумець простыя прынцыпы паводзінаў у соцыуме.
З наступнага месяца пачынаецца новы этап "Навучанне" для дзяцей і выкладчыкаў школы-інтэрната.


Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да нас і паўдзельнічаць у далейшым лёсе праекта «Свет вакол нас» - скантактуйцеся з намі!
Нашыя кантакты:
Тэлефон/факс: +375 17 265 17 78
Маб. тэлефон: +375 44 568 93 96 (vel.)
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Відэа: