У гасцях у апякунскай сям'і ў Багданава

На выходных з былі ў гасцях у нашай апякунскай сям'і ў Багданава, дзе дзве выдатныя жанчыны с. Лена і с. Тэрэза выхоўваюць 10 дзяцей.
Акрамя догляду за дзецьмі, урокаў, бытавых пытанняў яны таксама клапоцяцца пра ўсіх патрабуючых людзях у акрузе.
У гэтым годзе яны пры прыходзе сталі карміць дзяцей, пра якіх бацькі асабліва не клапоцяцца, развозяць ежу ляжачым старым, дапамагаюць з адзеннем і абуткам! Сёстры і дзеці вельмі любяць гасцей і заўсёды рады новым асобам. У наступны раз мы запрашаем вас скласці нам кампанію - месцы ў машыне знойдуцца! Едзем у сакавіку

Відэа: