2 красавіка - дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму

2 красавіка - Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, усталяваны рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН.
Мэта - падкрэсліць неабходнасць дапамагаць людзям, якія пакутуюць невылечным захворваннем, і павышаць узровень іх жыця. Колькасць дзяцей з аўтызмам высокая ва ўсіх рэгіёнах свету і мае вялізныя наступствы для дзяцей, іх сем'яў, суполак і таварыстваў.
Аўтызм - гэта парушэнне развіцця нервовай сістэмы, якое выяўляецца на працягу першых трох гадоў жыцця. Гэта захворванне дыягнастуецца пры наяўнасці трох сімптомаў: недахопу сацыяльных узаемадзеянняў, парушанай ўзаемнай камунікацыі, абмежаванасці інтарэсаў і паўтаральнага рэпертуару паводзін.
На сённяшні дзень не існуе медыцынскага спосабу выяўлення і лячэння аўтызму, аднак ранняя дыягностыка і неадкладнае ўмяшанне могуць палепшыць наступствы захворвання!

 

Відэа: