Праект па сацыялізацыі бяздомных працягвае сваё існаванне

Сябры, наш праект па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога знаходжання ў г. Мінску працягвае сваё існаванне. Першапачаткова праект быў разлічаны на паўгады, аднак дзякуючы нашым сябрам-дабрачынцам падапечныя ўстановы будуць атрымліваць гарачую ежу 5 раз у тыдзень і далей. 16 красавіка (панядзелак) у 18 30 мы хочам наведаць бяздомных у начлежцы і павіншаваць іх з мінулым святам Вялікадня. Запрашаем таксама нашых валанцёраў, ўсіх датычных і проста неабыякавых людзей прыняць удзел разам з намі!

Відэа: