"Карытас" наведаў падапечных Дома начнога знаходжання

16 красавіка наведалі нашых бяздомных у Доме начнога знаходжання г. Мінска. Акрамя віншаванняў са святам Пасхі і традыцыйнай смачнай вячэры, падапечным "начлежкі" цырульнік Ганна Акімоўская з салона "Emotion" прыводзіла ў парадак валасы і бароды. Стрыжка доўжылася да позняга вечара! Усе засталіся задаволеныя! Вялікі дзякуй нашым валанцёрам Таццяне і Вользе, цырульніку Ганне за гэты выдатны вечар, а таксама ўсім тым, хто падтрымлівае нашы праекты і мерапрыемствы!
Сачыце за нашымі навінамі!

 

Відэа: