Карціны маладых інвалідаў Беларусі паказалі на выставе ў Германіі

Паважаныя сябры, 3 мая ў галерэі гарадскога шпіталя г. Равенсбурга (Германія) адбылося адкрыццё выставы "Мой свет у фарбах", дзе было прадстаўлена 38 карцін, якія былі напісаныя маладымі інвалідамі Нясвіжскага і Крупскага тэрытарыяльных цэнтраў. Адкрыццё мерапрыемства прайшло на вышэйшым узроўні, карціны атрымалі самае высокае прызнанне гледачоў, якіх было вельмі шмат.


Праект існуе з 2011 года. Яго мэтай з'яўляецца візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне шырокага водгуку творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адлюстраванне людзьмі з інваліднасцю сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай арт-тэрапіі, а таксама падтрыманне талентаў такіх людзей. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Мальтыйскай службы дапамогі г. Равенсбурга (Германія). Выстава карцін будзе доўжыцца месяц.


Мы хочам падзякаваць арганізатарам выставы і нашым партнёрам Норберту Шэффлеру і Марыне Боднар, а таксама ўсім супрацоўнікам Мальтыйскай службы дапамогі за запрашэнне і аказаную нам гасціннасць і дабрыню. Наша паездка ў вашу краіну быў выдатнай і вельмі прадуктыўнай. Чакаем вас у Беларусі!

Відэа: