Адкрыццё групы "Сацыяльная перадышка» ў Доме дзіцяці г. Магілёва адбудзецца 29 мая

29 мая ў г. Магілёве Caritas (Minsk) прымае удзел у свяце на тэрыторыі Дома дзіцяці, якое арганізоўвае каманда спецыялістаў Цэнтра паліятыўнай дапамогі дзецям. Перш за ўсё, нагода для свята - адкрыцце групы "Сацыяльная перадышка" ў рамках нашага сумеснага беларуска-нямецкага праекта "Дапамога паліятыўным дзецям".
Цяжкая хвароба дзіцяці, інваліднасць - гэта велізарны стрэс для яго бацькоў і блізкіх сваякоў, які стварае асаблівы мікраклімат у сям'і, становіцца прычынай дэпрэсіі ў бацькоў. Кожная сям'я, апынуўшыся ў такой цяжкай жыццёвай сітуацыі, мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы спецыялістаў. Сыход за цяжкахворым дзіцем, дзіцём-інвалідам - гэта пастаянная нагрузка, як фізічная, так і эмацыйная (24 гадзіны ў суткі, усе 365 дзён у годзе і на працягу многіх гадоў), якая патрабуе мабілізацыі ўсіх сіл, моцнага здароўя і вытрымкі з боку тых, хто клапоціцца пра дзіця. Бацькі разам адчуваюць неабходнасць у невялікім перапынку ў клопаце пра дзіця, ім патрэбны змена абстаноўкі і кароткачасовы адпачынак.
У сувязі з гэтым і ўзнікла пытанне арганізацыі ў Доме дзіцяці часовага кругласутачнага знаходжання цяжкахворых дзяцей з інваліднасцю, якія выхоўваюцца ў сем'ях

Відэа: