Праект "Дарым прафесію". Планы на лета

Не так даўно мы анансавалі наш новы дабрачынны праект па прафарыентацыі дзяцей з псіхафізічнай недастатковасцю, а ўжо на мінулым тыдні мы пачалі фактычныя работы ў гэтым напрамку

На сабраныя супрацоўнікамі Ф-АЎТА сродкі былі закуплены ўсе неабходныя будматэрыялы для пакоя. Рамонт плануецца ажыццявіць сваімі сіламі ў бліжэйшыя месяцы. Кампанія KFC (Беларусь, ООО "КреативФудС-восток") заменіць вокны, замовіць новыя дзверы. Спадзяемся, што да верасня ў нас будзе чысты акуратны кабінет, які застанецца толькі напоўніць ўсім неабходным.

Самы працаёмкі этап ва ўсім гэтым сама цяпліца. Аднак у мінскага "Карытас" ёсць вялікі досвед працы ў гэтым кірунку, і мы ўпэўненыя, што на выхадзе вучні Гарадзеі будуць атрымліваць не толькі "корачку" аб спецыяльнай адукацыі, але і РЭАЛЬНЫЯ практычныя веды па прафесіі. Акрамя таго, прадумваецца і прапісваецца дадатковае навучанне як для супрацоўнікаў школы, так і для дзяцей ўстановы.

Відэа: