"Карытас"(Мінск) распачынае новы праект па будаўніцтву інтэграцыйных комнат для дзяцей

"Карытас"(Мінск) сумесна з нашымі партнёрамі: Праграмай Міністэрства замежных спраў Польшчы "Польская дапамога" https://www.polskapomoc.gov.pl/ і Карытас Польшча http://caritas.pl/ рэалізоўваюць праект па стварэнні і функцыянаванні інтэграцыйных пакояў для дзяцей у Мінску і Магілёве.
Мэта праекта: сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя дзяцей і падлеткаў з сацыяльна небяспечных сем'яў, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і правапарушэнняў, падлеткавай злачыннасці і аднаўленне сямейных адносін.
Адкрыццё плануецца ў верасні 2018 года!
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.

 

Відэа: